Пакуль у Палацы рэспублікі пераможца выбараў хваліўся, як ён палітычна ды фізічна расправіўся з апанентамі, праўны аспект галасавання падбіла місія АБСЕ. ТОНІ ЛОЙД, МІСІЯ АБСЕ: "Працэс выбараў значна пагоршыўся падчас падліку галасоў, што перакрэсліла ўсе ранейшыя дасягненні". Дадаць да таго гвалт уладаў супраць палітыкаў ды пратэстоўцаў пасля выбараў... Цяжка было спадзявацца на іншую рэакцыю свету на падзеі ў цэнтры Еўропы. ЕЖЫ БУЗЭК, СТАРШЫНЯ ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ: "Міжнародная супольнасць не можа прыняць такіх дзеянняў". БРАНІСЛАЎ КАМАРОЎСКІ, ПРЭЗІДЭНТ ПОЛЬШЧЫ: "Мы маем дачыненне з прыкрым спектаклем, абвастрэннем канфлікту ўнутры краіны". ФІЛІП КРОЎЛІ, ПРЭС-САКРАТАР ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНТУ ЗША: "Вынікі прэзідэнцкіх выбараў нельга лічыць законнымі". А ўсё ж мелася быць інакш. Напярэдадні выбараў міністры замежных справаў Польшчы ды Нямеччыны прывезлі Лукашэнку прапанову, як здавалася, цалкам прымальную: прагрэс у дэмакратычнасці выбараў узамен на 3 мільярды еўраў дапамогі. АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ: "Па сутнасці, Лукашэнку не былі патрэбныя грошы Еўропы. Пакуль яны не былі пакладзеныя яму ў кішэню -- як гэта здараецца ў выпадку расейскіх крэдытаў. Мы не ведаем, якім чынам яны выдаткоўваюцца і хто з іх скарыстаецца". А таму Лукашэнка вырашыў скарыстацца са спраўджанага варыянту. За 10 дзён да выбараў кіраўнік краіны падпісаў у Маскве дакументы аб стварэнні адзінай эканамічнай прасторы з мытнаю тройкаю. Узамен атрымаў бязмытную нафту ды прызнанне выбараў з боку Крамля. Такая <b>...</b>