Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Эканамічныя "гульні"

Паліцы ў крамах поўныя. Рабрынкі за пяць, сыравяленая кілбаска за 34 тысячы. Роўна год таму шмат хто з беларусаў адзначаў рост свайго дабрабыту, бо кіраўнік краіны, як і абяцаў, перад прэзідэнцкімі выбарамі дамогся павышэння сярэдняга заробку да 500 долараў. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: "Мы больш куплялі, скажам, абнавілі пральную машыну, абнавілі лядоўню, абнавілі штосьці з рэчаў, планавалі добра адзначыць Новы год, планавалі летні адпачынак". "Перад выбарамі павысілі заробак, а потым жа вунь дэвальвацыя адбылася. І што цяпер?" Бо ж рост дабрабыту адбыўся не ў выніку росту вытворчасці. Улады надрукавалі грошы. Цягам першых дзесяці месяцаў года колькасць наяўных беларускіх рублёў павялічылася больш як на 40 %. СЯРГЕЙ БАЛЫКІН, ЭКАНАМІСТ: "Рост заробку не можа абганяць рост прадукцыйнасці працы. Заробак -- гэта такі ж рынкавы фактар, як усё іншае. Яна вызначаецца на падставе прапановы і попыту на працоўную сілу. А калі мы штучна павялічваем колькасць грошай, калі мы штучна павялічваем грашовую масу, мы атрымліваем тое, што атрымліваем". Ужо ў сакавіку беларусы набылі на 700 мільёнаў долараў больш, чым прадалі банкам. Улады занялі абарончую пазіцыю. Нацбанк спыніў продаж валюты банкам для рэалізацыі ў абменных пунктах, увёў абмежаванне на набыццё каштоўных металаў у злітках: толькі за валюту. Валюта ж з абменнікаў знікла. Ажыятажны попыт перакінуўся на побытавую тэхніку і харчы. Кошты імкліва пайшлі ўгару. У траўні Нацбанк вымушаны быў правесці больш як 50 % дэвальвацыю рубля <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]