Год пасля Плошчы -- дата знакавая. У тым ліку і для праваахоўных органаў. Акурат сёння экс-кандыдата на прэзідэнцтва Уладзіміра Някляева выклікалі ў кіраўніцтва выканання пакаранняў МУС. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА: "Гэтага можна было чакаць, каб адрэзаць ад магчымасці ўдзелу ў вечаровых мерапрыемствах". Папярэджанне аб забароне на ўдзел у магчымых акцыях атрымалі таксама намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка ды жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп. Затое ўдалую і вельмі эпатажную акцыю правялі актывісткі ўкраінскай арганізацыі "Фэмэн". Не пабаяўшыся холаду, дзеўчыны распрануліся проста на ганку КДБ. І хаця самім удзельніцам удалося ўцячы, праваахоўнікі затрымалі... журналістаў. НАСТА ШАРЭЙ, ЖУРНАЛІСТКА, СВЕДКА ПАДЗЕЯЎ: "Выбеглі ахоўнікі, пачалі затрымліваць журналістаў, у першую чаргу журналістаў схапілі за відэакамеру, фотакамеру. У гэты момант я азірнулася паглядзець, што ж з удзельніцамі акцыі, і пабачыла, што да іх таксама бягуць ахоўнікі". А вось ў Віцебску міліцыянты затрымалі траіх грамадскіх актывістаў ды журналіста, якія з нагоды гадавіны Плошчы меліся наведаць зняволенага экс-кандыдата на прэзідэнцтва Міколу Статкевіча. Затрымалі праваахоўнікі таксама і экс-кандыдата на прэзідэнцтва Віталя Рымашэўскага. Раніцаю палітык яшчэ паспеў узяць удзел у круглым стале, дзе вялася гаворка пра поспехі ды памылкі ў арганізацыі леташніх паслявыбарчых пратэстаў. ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА: "Мы залішне спадзяваліся на <b>...</b>