Стаць жонкаю "дзекабрыста". Праз паўгода змагання з адміністрацыяй шклоўскай калоніі Міколу Статкевічу і Марыне Адамовіч дазволілі пабрацца шлюбам. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА: "Вельмі доўга цягнулася насамрэч, і да сённяшняга дня... Я сюды прыехала, не маючы ніводнага адказу, па сутнасці, з самой калоніі, нягледзячы на тое, што ўжо 3 тыдні як заява пададзеная, і афіцыйна калонія ведае, што гэты шлюб адбудзецца". Экс-кандыдата на прэзідэнцтва Міколу Статкевіча затрымалі на Плошчы 19 снежня. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадках і ва ўдзеле ў іх. У траўні суд агучыў вырак: 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але пасадзіць не значыць зламіць. Таму ў калоніі ціск на палітыка толькі ўзмацніўся. А за апошнія тыдні набыў асаблівую моц і мэтанакіраванасць. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА: "Міколу вельмі паскоранымі тэмпамі спрабуюць вывесці, як гэта называецца, на "крытку", г. зн. на перавод у турму. Дзеля гэтага патрэбныя шматлікія парушэнні, якія літаральна за тыдзень-два назбіраліся". Сярод іншага, супраць Міколы Статкевіча справакавалі бойку, пасля якой палітыка перавялі ў памяшканне камернага тыпу, што сталася чарговым крокам у фактычна поўнай яго ізаляцый ад вонкавага свету. АНДРЭЙ КАБАНАЎ, БЛОГЕР, СЯБАР МАРЫНЫ: "У Міколы хворы бацька сталага веку ў Баранавічах. У Шклоў ездзіць наведваць дастаткова цяжка. Марына -- той адзіны чалавек, які можа спадзявацца хоць на нейкія спатканні". Афіцыйны шлюб дазволіць блізкім людзям <b>...</b>