Ціхая малітва за палітвязняў ды вольную будучыню для Беларусі на ўгодкі паслявыбарчых пратэстаў ператварылася ў брутальнае паляванне на ўдзельнікаў сустрэчы. ГАННА ШАПУЦЬКА, ГРАМАДСКАЯ АКТЫВІСТКА: "Мы стаялі, спявалі малітву за Беларусь, падбеглі і выхапілі Алеся Макаева і пацягнулі. Чалавек маліўся, і не дазволілі маліцца". Праваахоўнікаў у цывільным не спынілі ні знічы, ні святое месца, ні нават тое, што асноўнымі ўдзельнікамі былі жанчыны, часам з дзецьмі. Дасталася бадай кожнаму ўдзельніку. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: "Нам пашанцавала, мы заваліліся на зямлю. Яны вырашылі нас не падымаць, проста сышлі, але я думаю, гэта не апошняя іхная спроба". Сапраўды, спроба была не апошняя, і нават тыя, каму, падавалася б, удалося пазбегнуць затрымання, у выніку апынуліся ў аўтазаку. Разгонам ды збіццём удзельнікаў акцыі асабіста камандаваў начальнік сталічнага кіраўніцтва ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў. І як высветлілася пазней -- не толькі камандаваў, але і сам актыўна біў жанчын. КАЦЯРЫНА, ПАЦЯРПЕЛАЯ: "Я падбегла да сваёй знаёмай, каб абараніць яе. Мяне пачаў біць па руках Барсукоў. Прабачце, гэта ж пасада, і як гэта супраць дзяцей, супраць жанчын вось такія паводзіны?" Сёння Кацярына прыйшла да будынку суда, каб падтрымаць сваіх сяброў. Паводле праваабаронцаў, агулам падчас акцыі ў міліцэйскія пастарункі даставілі 46 чалавек і толькі 14 з іх адпусцілі. АЛЕСЯ ЯКУБОЎСКАЯ, ПРАВААБАРОНЦА: "Былі звесткі аб збіцці, таму што ў РАУС выклікалі хуткую дапамогу, у прыватнасці, для Юлі <b>...</b>