Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гвалт над «Femen»

Палітычная правакацыя на прыступках КДБ. Такой знявагі беларускія камітэтнікі яшчэ не бачылі. Смеласць сказаць голасна праўду і зрабіць гэта топлес мелі тры ўкраінскія дзяўчыны: Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава. Шок для сілавікоў быў такі моцны, што спачатку яны пачалі хапаць журналістаў. ТАЦЦЯНА ГАЎРЫЛЬЧЫК, ВІДЭААПЕРАТАРКА: "Гэта была нейкая злосць. Яны ведалі пра гэтую акцыю. І калі на акцыях звычайна на кожнага журналіста па тры асобы у цывільным, а тут нікога няма -- разгубленасць, нейкія дзеўкі, пару журналістаў, выходзяць два чалавекі. І спрацавалі вельмі прафесійна, пачалі затрымліваць журналістаў, а не дзяўчат". Дзяўчаты здолелі збегчы, на хаду апранаючыся, але ўрэшце схапілі і іх. Каля 19-й гадзіны сувязь з актывісткамі "Фэмэну" абарвалася. ГАННА ГУЦОЛ, КІРАЎНІЦА «FEMEN»: "Калі мы ехалі у Менск, ведалі, у якую краіну едзем. Мы ведалі аб працы спецслужбаў, аб тым, што міліцыі там болей, чым звычайных грамадзянаў. І мы былі гатовыя на сцэнар 15 содняў максімум. Туды ехалі "байцы" "Фэмэну". Да гэтага мы былі гатовыя, але выявілася, што гэта не найгоршы сцэнар". Найгоршы сцэнар, аднак, здарыўся ў жыцці. Дзяўчыны зніклі ды выйшлі на сувязь толькі сёння, каля 15-й гадзіны. ГАННА ГУЦОЛ, КІРАЎНІЦА «FEMEN»: "Толькі што патэлефанавалі дзяўчаты. Яны сказалі, што іх пабілі, забралі ўсе дакументы, пастрыглі валасы ды выкінулі ў паселішчы Бякі, Гомельскай вобласці. Яны вельмі напалоханыя, і мы спрабуем іх адтуль забраць". Нам удалося датэлефанавацца ў вёску <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]