Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Галасуй за свабоду!"

Карціны пад назваю "Галасую за свабоду!" напісаныя даволі проста: бел-чырвона-белыя сцягі, створаныя з адбіткаў правых далоняў вядомых беларусаў, ды з іх аўтографаў. Аднак справа не ў мастацкіх вартасцях. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП, СУАЎТАР КАРЦІНЫ: «Для нас сама ідэя вельмі важная. Вядомыя людзі Беларусі галасуюць за свабоду. Гэтым мы прыцягваем і ўвагу грамадскасці да пэўных тэмаў». Сярод тых, хто такім чынам прагаласаваў за свабоду, тэлевядоўца Зінаіда Бандарэнка, паэт Генадзь Бураўкін, журналістка Святлана Калінкіна, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Станіслаў Багданкевіч ды іншыя славутыя людзі Беларусі. І хоць яны маюць розныя грамадска-палітычныя пазіцыі, да ўдзелу далучыліся ахвотна. ГАННА КРАСУЛІНА, ПРЭС-САКРАТАР АГП: «Раздрай, які цяпер ёсць у апазіцыі, насамрэч можна пераадолець такімі вось чалавечымі ўчынкамі. Проста супольнымі дзеяннямі на карысць дзяцей ці рэпрэсаваных». Сродкі, сабраныя ад продажу карцінаў на аўкцыёне, пойдуць на дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў, на падарункі дзецям-сіротам ды на друк інфармацыйных матэрыялаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая арганізавала гэтую акцыю. ЛЕЎ МАРГОЛІН, АБ'ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ, СУАЎТАР КАРЦІНЫ: «Пройдзе колькі гадоў, і тое, што нам здаецца нейкім жартам, будзе ўспрымацца вельмі сур'ёзна. Я не сумняюся, што вось гэтыя творы знойдуць сваё месца ў будучых беларускіх музеях». Бо карціна -- гэта найперш адбітак сучаснай гісторыі Беларусі... якую мы ствараем сваймі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]