Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Запавет Вацлава Гавэла

Раніцаю з вайсковымі ўшанаваннямі труну з целам Вацлава Гавэла перанеслі ў Пражскі град -- рэзідэнцыю чэшскіх прэзідэнтаў. Тысячы людзей узялі ўдзел у жалобным шэсці ў памяць чалавека, які падарыў свайму народу волю: Дзякуючы Гавэлу -- аднаму з лідараў Аксамітнай рэвалюцыі -- змены ў краіне адбыліся без аніводнай чалавечай ахвяры. ПІТЭР БРАЯН, ТУРЫСТ З АЎСТРАЛІІ: «Вялікі чалавек і вялікая страта для свету ўвогуле. Каб на свеце было болей такіх людзей, мы б жылі ў значна спакайнЕйшым і прадуманейшым свеце». Цягам кіравання Вацлава Гавэла Чэхія перайшла ад сацыялізму да дэмакратыі ды вольнарынкавай эканомікі. Палітык быў ініцыятарам уваходжання Чэхіі ў Еўразвяз і NATO. Пасля 10-гадовага кіравання палітык пакінуў прэзідэнцкую пасаду, але працягнуў актыўна займацца грамадскаю дзейнасцю, выказваючы падтрыманне краінам, дзе ідзе барацьба за дэмакратычныя змены. Гавэл, маральны аўтарытэт у палітыцы, рашуча асуджаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі. СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ, ПЕРШЫ КІРАЎНІК НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ: «Вацлаў Гавэл быў чалавекам найвышэйшага ўзроўню адукаванасці, найвышэйшага ўзроўню інтэлігентнасці ды дасведчанасці, таму ён ставіўся да нашага нелегітымнага прэзідэнта гэтак, як да яго трэба ставіцца: як да чалавека... як да вялікага невука». Але Гавэл быў заўсёды на баку беларусаў, што змагаюцца за свабоду, ды ўсебакова іх падтрымліваў. Дзякуючы чэшскаму палітыку, рэпрэсаваныя беларускія студэнты атрымалі магчымасць навучацца ў прэстыжным Карлавым універсітэце. Падтрымліваў ён і <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]