Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Муж трымаецца годна"

Мікола Статкевіч пачуваецца нармальна, нягледзячы на траўмы пасля справакаванай супраць яго бойкі ў Шклоўскай калоніі нумар сямнаццаць. У гэтым асабіста пераканалася Марына Адамовіч, з учора -- жонка былога кандыдата на прэзідэнцтва ды палітвязня. Пасля 24-гадзіннага спаткання з Міколам яна вярнулася дадому ў Менск -- чакаць і надалей змагацца за вызваленне сужэнца з-за кратаў. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА МІКОЛЫ СТАТКЕВІЧА: "Ён, безумоўна, схуднелы, але абсалютна не выглядае зняможаным, чаго я баялася, гледзячы на іншых хлопцаў, якія выйшлі з вязніцаў раней -- у жніўні ды верасні. Гэта здаровыя цягліцы. Гэта здаровы, нармальны, як заўсёды ўсмешлівы позірк. Гэта абсалютна дакладная ацэнка сітуацыі і абсалютна дакладны гумар. Я не заўважыла, каб ён змяніўся". У прадугледжаным законам з нагоды шлюбу 3-дзённым спатканні з Міколам Статкевічам адміністрацыя калоніі ўсё ж адмовіла. Але дазволіла афіцыйна пабрацца, што дае спадарыні Марыне права наведваць мужа ў калоніі. Экс-кандыдат на прэзідэнцтва, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" і адстаўны афіцэр застаецца за кратамі ўжо год. Цяпер -- у Шклоўскай калоніі -- у памяшканні камернага тыпу, як злосны парушальнік рэжыму. Палітыкі ды праваабаронцы ўсяго свету патрабуюць як мінімум -- спыніць правакацыі, у выніку якіх палітвязень можа трапіць у болей жорсткія ўмовы адбывання пакарання. Прынцыпова ж -- дэмакратычная супольнасць дамагаецца вызвалення і рэабілітацыі Міколы Статкевіча ды іншых вязняў сумлення <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]