Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Штаты гнуць лінію

Абноўлены спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗШA, пашыраныя фінансавыя санкцыі -- не толькі супраць палітыкаў, але і кіраўніцтва спецслужбаў. Гэткія захады прадугледжвае апошняя рэдакцыя Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, зацверджаная сёння Палата. прадстаўнікоў ЗША. Змены набудуць законную моц пасля падпісання прэзідэнтам Баракам Оўбамам. Разам з тым дакумент, як і раней, пашырае эканамічныя абмежаванні датычна кампаніяў, блізкіх да сям'і Аляксандра Лукашэнкі. З іншага боку, Белы дом дэкларуе грашовую дапамогу апазіцыі, няўрадавым арганізацыям ды медыям. Летась фінансаванне склала 10 мільёнаў долараў. Гэта трэцяя рэдакцыя Акту аб дэмакратыі ў нашай краіне, пачынаючы з 2004 года. У ЗША ён мае сілу закону. Датычна Беларусі ўжо дзеяць як візавыя, гэтак і эканамічныя санкцыі з боку Вашынгтону. Гэта забарона на гандаль ды замарожванне рахункаў на тэрыторыі ЗША адзінАццаці прамысловых гігантаў Беларусі. Пераважна гэта нафтавыя кампаніі, а таксама такія прадпрыемствы, як гарадзенскі "Азот" ці "Хімвалакно"... Алесь Залеўскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]