Прыехалі ў Менск -- а апынуліся спачатку ў лесе, а потым -- на допыце ў Ельскім РУУСе, ля самай украінскай мяжы. Прыбыў туды і консул Украіны Мікола Канцэр, аднак сітуацыі не каментаваў. Афіцыйны Кіеў не выказаўся і дагэтуль. А вось беларускае КДБ, якое ўчора выкраданне дзяўчат не каментавала, сёння агучыла сваю, прынамсі, нечаканую версію падзеяў. ВАДЗІМ ЗАЙЦАЎ, СТАРШЫНЯ КДБ: "Развіваецца найгрубейшая правакацыя, характар і мэты якой трэба будзе высветліць". КДБ назвала тое, што адбылося з дзяўчатамі, выдумкаю. А Міністэрства ўнутраных справаў не завяло крымінальнай справы ў сувязі з сітуацыяў. Бо ніхто не падаў заявы ў міліцыю. У "Фэмэн" жа лічаць: сапраўдных злачынцаў беларуская міліцыя ўсе адно не знойдзе. ГАННА ГУЦОЛ, ЛІДАРКА РУХУ «FEMEN»: "Няма сэнсу падаваць заявы ў краіне, дзе адсутнічае права. Мы будзем звяртацца да ўсіх міжнародных інстытутаў -- пачынаючы з ААН і да амбасадаў усіх дэмакратычных краінаў, каб яны паспрыялі вызваленню Беларусі ад бандытаў з КДБ і бандыта Лукашэнкі". Сапраўды, тое, што адбылося з украінкамі, вельмі нагадвае бандыцкія паводзіны з боку ўладаў, якія адчуў на сабе Валер Шчукін. Улетку, пасля таго як праваабаронца адседзеў 5 содняў за ўдзел у маўклівым пратэсце, яго скруцілі, вывезлі на ўскраіну Менску людзі з аўтаматамі. ВАЛЕР ШЧУКІН, ПРАВААБАРОНЦА: "Гэтая ўлада -- яна як бандыцкая шайка, паводзіць сябе паводле бандыцкіх законаў. Яны пужаюць. Мяне пужаць няма сэнсу, але маладых дзяўчат..." І гэта далёка не адзінкавы выпадак. Таму для <b>...</b>