Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

НДА робяць высновы

Спад цікаўнасці сярод еўрапейскіх структураў да Форуму канстатавалі ўдзельнікі круглага стала. Тыя, хто былі ў Познані, бачаць прычыну таму ў недастатковай увазе да прапановаў пляцоўкі з боку дзяржаўных органаў. СЯРГЕЙ ЛІСІЧОНАК, НАЦЫЯНАЛЬНЫ КААРДЫНАТАР ФОРУМУ: «Грамадзянская супольнасць -- гэта не такі моцны актар, як дзяржава, альбо нават як бізнес. Ён не валодае сваймі рэсурсамі ды таму знаходзіцца ў пэўнай ступені падапечнай, залежнай ролі ад іншых». «Усходняе партнёрства» скіраванае на шэсць краінаў: Арменію, Грузію, Малдову, Украіну, Азербайджан і Беларусь. Толькі кіраўніцтва нашай краіны дэманструе сваю незацікаўленасць у ініцыятыве, таму асабліва актыўнымі мусяць быць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. ВОЛЬГА СТУЖЫНСКАЯ, ПРАЦОЎНАЯ ГРУПА ФОРУМУ: «Беларускі бок пагадзіўся на ўдзел грамадзянскіх арганізацыяў у гэтых сустрэчах, што ўжо плюс. Так, канечне, як прадстаўнікі грамадскасці, мы не можам змяніць пазіцыі афіцыйнага боку і заклікаць да больш шчыльнага ўзаемадзеяння, але тым не менш мы можам выканаць свой кавалак працы». А менавіта -- нарошчваць экспертны патэнцыял. Створаная два з паловаю гады таму Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці аб'яднала адмыслоўцаў у сферах правоў чалавека, рэлігіі, адукацыі, экалогіі ды іншых. УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, МЕТАДОЛАГ: «Праз такія інстытуцыі, як Нацыянальная платформа, людзі пачынаюць усведамляць сваю прыналежнасць да грамадзянскай супольнасці, якая ў сваёй найвышэйшай праяве -- гэта нацыя». Галоўнае <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]