Калядныя святы, як вядома, маюць шматгадовую гісторыю. Каля ста экспанатаў -- а гэта паштоўкі, скульптуры, абразы, батлейкі -- выяўляюць гісторыю святкавання Калядаў на захадзе Беларусі. Тым, хто не зможа наведаць унікальнай выставы ў гарадзенскім Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, прапаноўваем паглядзець наш матэрыял без каментара. "Аб'ектыў"