Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэкамендавана абскардзіць

Усёй справы гэта, канечне, не пераверне, але падзея вельмі істотная. Вынікі экспертызы, праведзенай Радаю правоў чалавека пры прэзідэнту Расеі, у так званай "другой справе ЮКОСу" ацаніў адвакат Міхаіла Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант. Напярэдадні Рада парэкамендавала Генеральнай пракуратуры абскардзіць прысуд. ВАДЗІМ КЛЮЎГАНТ, АДВАКАТ МІХАІЛА ХАДАРКОЎСКАГА: "Гэта азначае прынамсі тое, што тэма з агульнадзяржаўнага ці, калі хочаце, міжнароднага парадку дня ўжо ніколі не сыдзе, што загаварыць, заматляць, замаўчаць яе ўжо не ўдасца -- ні хлуснёю, ні ўдаваннем, што нічога не адбываецца". Эксперты Рады пры прэзідэнту Расеі не выявілі ў дзеяннях асуджаных Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева складу злачынства, затое выкрылі фундаментальныя парушэнні ў справе, паводле якой бізнесоўцаў асудзілі на 13 гадоў зняволення. Генеральная пракуратура экспертызы пакуль не каментуе. У Маскоўскім жа гарадскім судзе рэкамендацыі прэзідэнцкай Рады назвалі "меркаваннем прыватных асобаў". Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]