Амаль паўгадавая адсутнасць лідара (два месяцы за кратамі ды тры -- пад хатнім арыштам), затрыманні ды пазбаўленне волі актывістаў, шматлікія ператрусы. Гэты год для кампаніі "Гавары праўду!" быў як ніколі складаны. На кожным этапе дзейнасці ініцыятывы -- перашкоды з боку ўладаў. СЯРГЕЙ ВАЗНЯК, КАМПАНІЯ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: "Прыклад у нас быў -- адзін пікет дазволілі кампаніі "Гавары праўду!" ў Глыбокім, гэта за год. Ці то выканкам недагледзеў, ці ідэолаг быў у адпачынку". Нягледзячы на такія перашкоды руплівая праца ўдзельнікаў кампаніі не спынялася ні на момант. Акцыі салідарнасці ды пікеты, прэзентацыі ды зборы подпісаў. Удзельнікі кампаніі аб'ехалі бадай усю Беларусь. Да таго ж ад пачатку года "Гавары праўду!" зрэалізавала дзесяць разнастайных праектаў. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, КАМПАНІЯ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: "Ва ўсіх гэтых праектах -- жывая праца з людзьмі. Гэта дзясяткі, сотні, тысячы сустрэчаў з людзьмі ў сённяшні час, калі людзі наагул не вераць у тое, што можа нешта добрае стацца". Што праўда, прызнаюцца ўдзельнікі праектаў, нават пры такіх сур'ёзных намаганнях пра дзейнасць кампаніі "Гавары праўду!" даведаліся далёка не ўсе грамадзяне. СЯРГЕЙ ВАЗНЯК, КАМПАНІЯ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: "Гэта праблема інфармацыі. Інтэрнэт застаўся адзінаю незалежнаю крыніцаю -- на жаль, мала людзей ім карыстаецца. Гэта не таму, што мы вельмі ўжо дрэнна працуем, хоць і працуем недастаткова добра". Можа, таму сёлета "Гавары праўду!" так і не ўдалося дамагчыся прыняцця закону аб празрыстай прыватызацыі ды <b>...</b>