Умовы аднаўлення дыялогу з Еўропаю не змяняюцца. Перадусім гэта вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў. Амбасадар Польшчы гаворыць, што сапраўды быў перыяд, калі падалося, што Менск пачаў рабіць сустрэчныя крокі. Аднак аптымістычныя прагнозы не спраўдзіліся. ЛЕШЭК ШЭРЭПКА, АМБАСАДАР ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: "У палітычных пытаннях, на жаль, поспеху няма. Сітуацыя не моцна змянілася з таго часу, калі мы пачыналі". Прыклад: дыпламаты ад імя Еўразвязу дамагаліся сустрэчы з асуджанымі ў справе 19 снежня. Атрымалі адмову -- на той падставе, што асуджаныя не ёсць замежнымі грамадзянамі. Але застаюцца іншыя магчымасці выказаць салідарнасць і падтрыманне. Еўропа гатовая выдаткаваць амаль 20 млн еўраў беларускай грамадзянскай супольнасці. МАЙРА МУОРА, СТАРШЫНЯ ПРАДСТАЎНІЦТВА ЕЗ У БЕЛАРУСІ: "Падтрыманне грамадзянскай супольнасці прадугледжвае дапамогу праваабаронцам, ахвярам рэпрэсіяў, даванне стыпендыяў беларускім студэнтам". На стасункі афіцыйнага Менску з Бруселем наклала адбітак і адмова ўладаў Беларусі ўдзельнічаць у саміце "Усходняга партнёрства". Польскія ж дыпламаты згадваюць, што і візавае пытанне для Менску не ёсць прыярытэтным. ЛЕШЭК ШЭРЭПКА, АМБАСАДАР ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: "Для Украіны гэта прыярытэт, для Расеі -- прыярытэт, для Беларусі -- не прыярытэт. Можа, у Беларусі багатыя людзі -- могуць плаціць 60 еўраў, а не 35". Палітолаг Валер Карбалевіч заўважае, што Варшаве ў пэўным сэнсе не пашчасціла. Яе старшынёўства ў Еўразвязе прыпала на чарговы этап замарожвання кантактаў <b>...</b>