Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Які крэдыт даверу да крэдытаў?

Яшчэ год таму сям'я Філіповічаў усур'ёз планавала пераехаць са старой аднапакаёўкі ў новую, уласную кватэру. Але пасля дэвальвацыі, пры заробку мужа 2 млн руб., самае большае, на што можна разлічваць, -- крэдыт, якога хопіць на... адзін пакойчык. КСЕНІЯ ФІЛІПОВІЧ: "Гэтай сумы, 100 мільёнаў рублёў, хопіць, каб пабудаваць толькі 10 метраў жытла ў новым доме". І такіх гісторыяў тысячы -- калі не сотні тысячаў. Цягам апошніх гадоў колькасць тых, хто спадзяецца палепшыць жыллёвыя ўмовы з дапамогаю дзяржавы, амаль нязменная -- каля 600 тысячаў. Але пры гэтым змяняецца эканамічны кантэкст. МІХАЛ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: "На ўсё грошы патрэбныя, а заробкаў ужо не хапае. Бо структура сямейных бюджэтаў змяшчаецца ў бок выдаткаў на харчаванне". Вінаваты, вядома ж, крызіс. Паводле падлікаў эканамістаў, сёлета шараговая беларуская сям'я каля 40 % свайго бюджэту вымушаная выдаткоўваць на харчаванне, а шмат у якіх выпадках -- нават больш за палову. А таму цяжка крэдыт атрымаць, але яшчэ цяжэй пазней яго выплачваць. ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІСТ, «ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ»: "Гэта менавіта і ёсць -- жыць паводле ўласных сродкаў. І скажу больш: калі б урад быў паслядоўны і арыентаваўся на эканамічную мэтазгоднасць у сваіх рашэннях, а не на палітычную кан'юнктуру ці папулізм, то сітуацыя мела б быць яшчэ горшаю". На колькі? Прынамсі ў тры разы. Менавіта на столькі адстае стаўка рэфінансавання ад рэальнага ўзроўню інфляцыі. А гэта значыць, улады і надалей дадрукоўваюць "пустыя" грошы, каб стварыць ілюзію <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]