«Праца над альбомам ішла даволі доўга, -- патлумачыў журналістам Аляксандр Памідораў, -- і вось нарэшце 2 снежня ён выйшаў. У яго ўвайшлі 13 песень, напісаных з 2002 да 2010 года, і два бонусныя трэкі. Рэпу і гіп-гопу вы там не знойдзеце. Я -- стары, хворы меламан і люблю старыя кружэлкі, старыя дыскі з тых часоў, калі модна было выдаваць нейкія канцэптуальныя рэчы кшталту тых, што рабілі «Uriah Heep». Такія альбомы, якія аб'яднаныя адзінай ідэяй. Гэта ўсё адтуль, гэта ўсё, прабачце, такое ў мяне дрэннае выхаванне. Таму менавіта такія песні трапілі ў альбом, другое -- гэта прыкладна тое, што мы цяпер з гуртом «Pomidor/OFF» граем».