"За ўсю гісторыю існавання беларускага рубля, яшчэ з тых часоў, калі там былі намаляваныя трусы, вавёркі і іншыя жывёліны, ён падаў і падаў. Калі ўлічыць дзве дэнамінацыі, то сёння камерцыйны курс беларускага рубля складае 86 млн рублёў за 1 долар ЗША" - падкрэслівае эксперт. Эканаміст называе такі курс "катастрафічным". "Для аптымізму я не бачу падставаў. З такімі паказчыкамі наш вярхоўны галоўнакамандуючы павінны застраліцца з табельнай зброі" - дадаў Сяргей Балыкін.