Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Абвінавачаныя ў тэракце ў зале суда

Абвінаваўца: Тэрарыст актывізаваўся пасля дактыласкапіі Каб зачытаць абвінавачанне падазраванаму ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро Дзмітрыю Канавалаву, спатрэбілася 1,5 гадзіны. Сёння ў судзе разглядаецца справа аб тэракце ў менскім метро 11 красавіка. Як паведаміў намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук, Дзмітрый Канавалаў абвінавачваецца ў чатырох актах тэрарызму, учыненых у 2005--2011 гг., а таксама ў выбухах і падпалах ў перыяд з 2002 да 2004 г. у Віцебску. Паводле Стука, рыхтаванне да тэракту ў Менску 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая" Канавалаў пачаў у ліпені 2010-га. Для гэтага ён вырабіў выбуховае рэчыва вагою не менш як 12,5 кг на аснове аміячнай салетры, алюмініевай пудры ды іншых кампанентаў. У якасці абалонкі выкарыстаў дзве празрыстыя ёмістасці па 6 літраў. Рыхтаванне да тэракту Канавалаў актывізаваў пасля таго, як 9 красавіка 2011 г. прайшоў дактыласкапію. Паводле дзяржабвінаваўцы, Канавалаў звязаўся праз тэлефон з Кавалёвым, які перабываў у Менску. Апошні сустрэў яго з выбуховаю прыладаю на чыгуначным вакзале сталіцы і дапамагаў падрыхтаваць і здзейсніць тэракт. Праз рыелтарскае агенцтва яны знялі кватэру ў доме на вул. Караля. Увечары 10 красавіка Канавалаў пабываў на станцыі метро "Кастрычніцкая" і выбраў месца для здзяйснення тэракту. Выбуховыя рэчывы, у тым ліку траціл, Канавалаў набываў у Кавалёва ды іншых асобаў. У зале суда прысутнічае 121 пацярпелы, а таксама іхныя сваякі ды прадстаўнікі. З іх каля 10 чалавек -- па падзеях у <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]