Калядныя святы -- час неспадзяванак і цудаў. Гэтак, маленькія ўдзельнікі фестывалю змаглі пабачыць заўсёды таямнічую, але самую важную святочную постаць -- Святога Міколу. СВЯТЫ МІКОЛА: "Хо-Хо-Хо! Віншаванні з Менску ад святога Мікалая для дзетак-беларусаў!" І гэта не казачны персанаж, як прыдуманы на заходзе Санта-Клаус ці ў Савецкім Саюзе -- Дзед Мароз. Бо не яны, а менавіта Святы Мікола рыхтуе падарункі, якія знаходзяць пад ялінкаю дзеткі. Але падарункі прыемна не толькі атрымліваць, але і дарыць. Зрабіць сувеніры і аздабленні сваймі рукамі ўдзельнікі імпрэзы змаглі на разнастайных майстар-класах. ІРЫНА ЛУКАШЭНКА, КНІГАРНЯ «ЛОГВІНАЎ»: "Гэта і роспіс драўляных фігурак, і ваўняныя сувеніры, і гліняныя. Праца з паштоўкамі. Таксама вучым дзяцей рабіць шкарпэткі для цудаў, распісваць, рабіць сабе кароны". Кароны і дыядэмы ператварылі звычайных хлопчыкаў і дзяўчатак у сапраўдных прынцаў і прынцэс. Але кароны не ўпалі з галавы каралеўскіх асобаў ні падчас працы над вырабленнем сувеніраў, ні падчас коўзанак, якія замянілі дзеткам традыцыйныя снежныя забавы. А ўсе вырабленыя ўласнаручна скарбы, а гэта ваўняныя сувеніры, вінілавыя і араматычныя цацкі, унікальныя паштоўкі, вінтажныя зоркі з паперы, ялінкавыя ўпрыгожанні ды гліняныя магніцікі, -- можна было забраць з сабою. ІРЫНА КАЛЕСНІКАВА, МАЙСТРЫХА: "Цікава тое, што дзеткі могуць прыйсці ды паспрабаваць сябе ў розных відах гэнд-мэйду, які зараз папулярны. Глядзіш на іхныя вочкі, як у іх усё атрымлівацца! Я думаю, яны адсюль <b>...</b>