Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Калядны вечар

Апошнія рэпетыцыі хору ў базіліцы святога Пятра ў Рыме. Вігілійнае набажэнства сёння тут традыцыйна ўзначаліць Папа Рымскі. Заўтра ж галава Каталіцкай царквы Бэнэдыкт XVI звернецца да вернікаў з традыцыйным пасланнем "Да гораду і свету". Асабліва рыхтаваліся да свята ў Бэтлееме, на Заходнім беразе ракі Іардан, дзе, паводле вераванняў, нарадзіўся Езус. КРЫСТЫНЭ, ТУРЫСТКА З НЯМЕЧЧЫНЫ: "Гэта выключна, бо тут пачалася гісторыя. Але для мяне і маёй сям'і прысутнасць тут мае ўвогуле асаблівае значэнне: тут былі мае бацькі, тут была мая бабуля, таму і для мяне гэта адмыслова". У Бэтлееме на свята чакаюць прыбыцця каля 300 тысяч паломнікаў і турыстаў. Адпаведна ўзмацнілі захады бяспекі. Але Каляды -- гэта яшчэ і свята падарункаў. І гандляры заахвочваюць пакупнікоў адмысловымі прапановамі ды прывабнымі коштамі. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: "Сёлета я ўпершыню купляю падарунак жанчыне, акрамя маёй маці. Я ведаю, чаго яна хоча, таму спадзяюся, мне будзе трохі лягчэй". "Вельмі шмат людзей, але мне ўдалося знайсці штосьці. Я набыла падарункі для маці ды сястры". "Мы прыходзім сюды штогод, каб адчуць атмасферу Калядаў". Казачная атмасфера пануе на Палярным коле ў Лапландыі, у доме Санта-Клауса. Штогод сюды прыходзіць каля 600 тысяч лістоў з усяго свету. І сёлетняе свята не стала выключэннем. ТЫНА, ПАШТОВЫ ЭЛЬФ: "О, гэта ён, 600-тысячны! Хадзем распавесці Санту!" Пра тое, што сёлета лістоў можа быць меней, непакоіўся нават сам Санта, але, як кажа, цяпер шчаслівы, што ўсе цяжкасці пераадоленыя <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]