Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прэміі ПЭН-цэнтру

Дыскусіі ды спрэчкі вакол вылучэння лаўрэатаў на прэмію ў Пэн-Цэнтры працягваліся некалькі месяцаў. Сёння кіраўніцтва аб'яднання ўпэўненае: сярод узнагароджаных -- найлепшыя. АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, СТАРШЫНЯ БЕЛАРУСКАГА ПЭН-ЦЭНТРУ: "Я ганаруся быць іхным земляком, сучаснікам і чытачом. Ганаруся, што нам удалося сабраць іх разам. Прэміяй Алеся Адамовіча ўганаравалі грамадскага дзеяча Мікалая Мельнікава. Заслуга гэтага чалавека выключная. Нягледзячы на ўсе складанасці, яму ўдалося стварыць у Горадні музей Васіля Быкава -- адзіны ў Беларусі, акрамя сядзібы пісьменніка ў родных Бычках. Чарговы лаўрэат -- журналіст Аляксандр Тамковіч. Ягоная кніга-інтэрв'ю пад назваю "Без палітыкі" адкрывае малавядомыя старонкі жыцця вядомых беларусаў. АЛЯКСАНДР ТАМКОВІЧ, ЖУРНАЛІСТ: "Кожны з нас стварае гісторыю. Для мяне цікавы кожны чалавек, незалежна ад ягоных нейкіх палітычных поглядаў ці ўвогуле поглядаў на жыццё. Я магу з некім не згаджацца, але мне цікава". Лаўрэаткаю ж прэміі Францішка Багушэвіча стала паэтка Людміла Урублеўская за раман "Сутарэнні Ромула". Выдавец Зміцер Санько адзначаны высокаю ўзнагародаю за кніжную серыю "Нашыя славутыя землякі". АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ, СТАРШЫНЯ БЕЛАРУСКАГА ПЭН-ЦЭНТРУ: "Нашыя лаўрэаты з розных бакоў робяць адну і тую ж карысную справу. У адным выпадку -- капаючы ў гісторыі, у другім -- ловячы найнавейшую гісторыю на гарачым учынку. Як гэта робяць вострыя публіцысты". Менавіта гэтым кіраўніцтва Пэн-Цэнтру тлумачаць той факт, што ўручэнне прэміі ў гонар двух <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]