Электрычную лямпачку зрабілі ў гаражы. Персанальны камп'ютар зрабілі ў гаражы. У гаражы нарадзіўся шэраг вялікіх вынаходніцтваў. А вось з гэтага гаража ў Горадні выехаў сапраўдны электрамабіль. АЛЯКСАНДР КАЗЛОЎ, КАНСТРУКТАР: «Паўгода мы распрацоўвалі краслюнкі, лічылі, разлікі рабілі. Год заняло канструяванне машыны -- зварка рамы, кодаўба, рыхтаванне ўсіх агрэгатаў». Дызайн электрамабіля распрацаваў аднакласнік. ДЗМІТРЫЙ МАЗУРКЕВІЧ, ДЫЗАЙНЕР ЭЛЕКТРАМАБІЛЯ: «Я малюю з дзяцінства, і распрацаваць дызайн было не праблема. Але праблема ў тым, што Саша падкідае нейкія складанасці. Электрамабіль з 3 коламі -- я чуў упершыню, таму давялося падумаць. Давялося шмат намаляваць малюнкаў, але мы абралі найбольш аптымальны варыянт». Кодаўб аўтамабіля зрабілі са шкловалакна, шпаклёўкі ды фарбы. Ужо гатовы двухмясцовы экамабіль-кабрыялет развівае хуткасць да 35 км/г, а на адным заладаванні акумулятара праязджае нямала: 100 км. Раз заладавацца каштуе ўсяго 1000 руб. Экалагічныя электрычныя машыны усё смялей заваёўваюць месца на дарогах. Напрыклад, у Францыі з'явіўся цэлы флот электрамабіляў, якія можна ўзяць напракат нават на гадзіну з дапамогаю крэдытнай карткі. І хоць экамабіль Аляксандра Казлова пакуль ў Горадні -- дзіва, у планах маладога канструктара -- наступны аб'ект. АЛЯКСАНДР КАЗЛОЎ, КАНСТРУКТАР: «Гэта электраматацыкл. Плануем, ён будзе развіваць хуткасць да 80 км/г. Што адметна, рухавік будзе больш магутны, чым на электрамабілі». Першы поспех Аляксандра -- добры прыклад таго <b>...</b>