Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Эксперты чакаюць рэцэсіі

Расейскай эканоміцы пагражае рэцэсія. Пра гэта сёння заявіў намеснік міністра фінансаў нашай усходняй суседкі Сяргей Сторчак падчас он-лайн-канферэнцыі ў агенцтве «РИА Новости». Эксперты цвердзяць: спад вытворчасці ды замаруджванне тэмпаў эканамічнага росту ў Расеі не можа не адбіцца на Беларусі. Асабліва на фоне запавольвання гаспадарак заходніх краінаў, у прыватнасці еўрапейскіх. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: «Нашыя металургі, думаю, ужо не атрымліваюць столькі ад экспарту, колькі яны атрымлівалі раней. І панізяцца цэны на нашыя нафтапрадукты, якія мы ў Еўропу экспартуем. Тут будуць таксама прыбыткі меншыя. Таму чаканая рэцэсія закране не толькі з боку Расеі, але і з боку далёкага замежжа». Экспарт Беларусі ў Расею летась склаў амаль 40 %, а ў краіны Еўразвязу -- 30 %. Аднак нягледзячы на прагназаваную рэцэсію эканомік двух асноўных пакупнікоў нашых тавараў, Менск дэкларуе ўпэўненасць у росце беларускай эканомікі. У наступным годзе ўрад плануе павелічэнне валавога ўнутранага прадукту на 5,5 %. Мар'яна Чарняева, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]