Дзясяткі заяваў цягам тыдня, шматлікія звароты і просьбы. Наталля зрабіла ўсё магчымае, каб ейны муж, Алесь Бяляцкі, паспеў пабачыцца са знямоглым бацькам. НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА: «Удалося сабраць усе неабходныя дакументы, якія б сведчылі пра цяжкі стан бацькі Алеся, Віктара Юсцінавіча Бяляцкага». Аднак гэтыя намаганні плёну не мелі. Нягледзячы на тое, што суд Першамайскага раёну даў дазвол на сустрэчу Бяляцкага з бацькам, адміністрацыя жодзінскага следчага ізалятару заявіла, што паперы аформленыя неналежным чынам, дый увогуле ў СІЗА няма магчымасці канваяваць праваабаронцу ў Менск. НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА: «Усе інстанцыі задзейнічаныя, дзе можна было звярнуцца -- там паўсюль былі пакінутыя заявы ды звароты». Пакуль цягнуліся спрэчкі чынавенства з роднымі ды блізкімі Бяляцкага, бацькі праваабаронцы не стала. Давялося прасіць дазволу на прысутнасць Алеся на пахаванні. Як здзек, сітуацыя паўтарыўся наноў -- суд даў станоўчы адказ на просьбу родных Бяляцкага, аднак на шляху чарговы раз сталі адміністрацыя СІЗА і Дэпартамент выканання пакаранняў. Як высветлілася пазней, уся рэч у тым, што прысуд праваабаронцы дагэтуль не ўступіў у законную сілу. ТАЦЦЯНА РАВЯКА, ПРАВААБАРОНЦА: «Атрымліваецца, што людзі, у дачыненні якіх уступіў у сілу прысуд, -- яны маюць больш правоў, чымся тыя людзі, у адносінах якіх суд не прыняў канчатковага рашэння пра іхную вінаватасць. Але яны ўжо пазбаўленыя нават гэтых правоў». Паводле заканадаўства атрымліваецца, што <b>...</b>