Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хто прыносіць падарункі?

У гэты святочны перыяд кожны з нас чакае падарункаў. А хто (й)іх нам прыносіць? Заходні Санта-Клаус, савецкі Дзед Мароз, а можа Святы Мікола ці Зюзя? На мяжы з Палярным колам размесціўся парк Санта-Клауса -- самага папулярнага і адначасова самага камерцыйнага казачнага персанажа. Толькі за ўваход у ягоную рэзідэнцыю давядзецца заплаціць 35 еўраў і яшчэ 35 -- за фотаздымак з Сантам. А гэта, вядома, не па кішэні шараговым беларусам, таму дзяржаўныя медыі заахвочваюць наведваць беларускага, а дакладней, прыдуманага ў Савецкім Саюзе, Дзеда Мароза. Але шмат для каго бліжэйшы стаў герой тутэйшага фальклору -- беларускамоўны Зюзя Паазерскі, які ўжо сёмы год прымае маленькіх наведнікаў у сваёй казачнай сядзібе на Пастаўшчыне. Прыклад уласнага казачнага персанажа аказаўся заразлівы, і вось сёлета ў вёсцы Залейкі Іўеўскага раёну з'явіўся... Зімнік Налібоцкі. Ды вітае гасцей не адзін, а з бабаю Завірухаю, якая, кажуць, унучка самой Бабы Ягі. ЯЎГЕН ДАБРАЛОВІЧ, ЗІМНІК: «Дзеду Марозу я даводжуся старэйшым братам. Гэтая легенда ідзе з даўніны вякоў. І мы некалі ў Налібоцкай пушчы жылі з маёю бабаю Завірухаю, а ўжо пасля з'явіўся гэты сучасны Дзед Мароз». Але як бы ні называўся гэты казачны персанаж -- Зюзя, Зімнік, Санта-Клаус, Дзед Мароз, Святы Мікола, Ёўлупукі, Бацька Раство ці Сільвестр -- галоўнае, каб ён споўніў дзіцячыя мары і падараваў дзятве сапраўднае свята і чаканыя падарункі. Вольга Старасцна, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]