Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Часоўнік» вярнуўся на радзіму

Унікальным рарытэтам папоўніўся гарадскі музей Магілёва. Кнігу "Часоўнік", ці збор тэкстаў нязменных малітваў дзённага богаслужбовага кола, выдалі тут амаль 300 гадоў таму. І, можна сказаць, выпадкова знайшлі студэнты гістфаку на адным з інтэрнэт-аўкцыёнаў. Да набывання кнігі далучылася грамадскасць, музей ды гарвыканкам. АНДРЭЙ РАДКОЎ, СТУДЭНТ БДУ: «Я проста адкрыў рахунак на сваё імя ў «Беларусбанку» і праз сваіх знаёмых, праз СМІ паспрабаваў дагрукацца да сэрцаў людзей». Кошт кнігі -- 500 долараў. Яе выдалі ў 1713-м годзе ў вядомай Магілёўскай брацкай друкарні, пасля гістарычных перапетыяў 20-га стагоддзя след «Часоўніка» знік. Выданне змяшчае набажэнствы, царкоўныя спевы ды казанні старавераў, якія на пачатку 18-га стагоддзя масава ўцякалі з Расеі на беларускія землі. Цяпер "Часоўнік" вярнуўся ў свой родны горад. Алесь Залеўскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]