Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Забудова "па-даросламу"

Пасля з'яўлення дзіцяці на свет шчаслівым мамам і татам трэба не толькі прыдумаць імя немаўляці. Лепш адразу пасля радзільні стаць у чаргу ў дзіцячы садочак, бо пазней можа проста не хапіць месцаў. АЛЯКСАНДР ТАРАСЕНКА, МАЛАДЫ БАЦЬКА: «У адзін садочак пайшлі -- няма месцаў, у другі -- тое самае». Аляксандр кожны дзень водзіць сваіх дзяцей у садочак за паўтара кіламетра. Пры гэтым практычна ля дому ёсць дзіцячы садок -- зачынены 9 гадоў таму з-за недаўкамплектаванасці. З тых часоў гэты будынак па вуліцы Славінскага пераходзіць з рук у рукі ды прыходзіць у заняпад. Садочак спыніў працу, калі больш як 1500 дзяцей мелі ў ім патрэбу, кажуць мясцовыя жыхары. Аднак адміністрацыі Першамайскага раёну сталіцы гэта не спыніла. ЯДВІГА КОНАН, ЖЫХАРКА РАЁНУ: «Пад маркаю недахопу дзяцей, недакамплектацыі пачалі прадаваць зямлю адно адному. Чаму? Бо «смачны кавалачак», цэнтр гораду, дарагая зямля». На гэтым месцы адміністрацыя плануе пабудаваць жылы дом. Камерцыйны праект дазволіць купіць кватэры новым жыхарам раёну, але не выклікае захаплення ў тых, хто ўжо жыве на вуліцы Славінскага. АЛЯКСАНДР ТАРАСЕНКА, МАЛАДЫ БАЦЬКА: «Будзе 188 кватэраў. Будуць дзеці ў кватэрах -- а куды іх уладкаваць?» Дзеянні адміністрацыі жыхары са злосцю клічуць чыноўніцкім бязмежжам і карупцыяй. На ўсе звароты з кожнай інстанцыі прыходзяць толькі адпіскі. І Генеральная пракуратура, і Адміністрацыя прэзідэнта ўмешвацца ў справы адміністрацыі раёну не жадаюць. ВАЛЯНЦІНА ШАЛЕЙНІКАВА, ЖЫХАРКА РАЁНУ: «Вы бачыце <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]