Кот-Дывуар, Кітай, В'етнам... У такой кампаніі нашая краіна ў рэйтынгу дэмакратыі, які штогод рыхтуе вядомы брытанскі часопіс "The Economist". Але ёсць і добрая навіна: мы ў спісе не апошнія. За гэты год нашая "выспа стабільнасці" скацілася на 9 пазіцыяў, і цяпер паводле дэмакратычнасці мы займаем 139 месца. Імкліва крочыць назад Расея, якая страціла 10 пазіцыяў свабоды. З краінаў былога СССР найбольш дэмакратыі "Зэ ІкОнаміст" ("The Economist") убачыў у балтыйскіх краінах ды Малдове. Ужо традыцыйна ўзначальваюць спіс дэмакратычнасці скандынаўскія краіны, апошняе месца даўно зарэзерваванае за Паўночнаю Карэяй. Рэйтынг грунтуецца на даследаванні 167 краінаў свету, якія падзяляюцца на 4 тыпы: з поўнаю дэмакратыяй, частковай, "гібрыдныя" ды аўтарытарныя. Паводле даследнікаў, людзей, якія жывуць ва ўмовах поўнай дэмакратыі, паменела на 11 %, а тых, хто вымушаны цярпець аўтарытарныя рэжымы, паболела амаль на 40 адсоткаў. Аесь Залеўскі, "Аб'ектыў"