Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бізнес-генацыд

Назваць 2011 год спрыяльным для дробнага ды сярэдняга бізнесу не павернецца язык. Прадпрымальнікі чэрвеньскага рынку аказаліся без працы з-за намеру адміністрацыі пабудаваць на месцы кірмашу гандлёвы цэнтр. У падобную сітуацыю трапілі іхныя калегі з Малінаўкі. Змаганне з дробнымі прадпрымальнікамі, кажуць адмыслоўцы, сталася тэндэнцыяй. АНАТОЛЬ ШУМЧАНКА, РЭСПУБЛІКАНСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ПЕРСПЕКТЫВА»: "Мы не бачым змены стаўлення ўладаў у адносінах нас, мы не бачым, каб яны былі зацікаўленыя ў нас, і мы не бачым аніякага росту, дзякуючы якому краіна магла б выбрацца з той ямы, у якую трапіла". Пра гэтыя ды шматлікія іншыя цяжкасці, з якімі сустракаюцца прадпрымальнікі, сёння на адмысловай прэсавай канферэнцыі казалі прадстаўнікі малога ды сярэдняга бізнесу. Раскрытыкавалі і выкананне гэтак званай дырэктывы № 4 -- дакументу, што меўся лібералізаваць умовы дзейнасці прадпрымальнікаў, стымуляваць актыўнасць ды ініцыятыву дробнага бізнесу. УЛАДЗІМІР КАРАГІН, РЭСПУБЛІКАНСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА: "На паседжанні ўраду прагучала вельмі рэзкая крытыка тых структураў, што не выканалі дырэктывы. Два тыдні таму планы рэалізацыі дырэктывы былі выкананыя на 40 %. Прычым, паводле экспертаў, не выкананыя засталіся найважнейшыя пункты дакументу". СЯРГЕЙ БАЛЫКІН, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК: "Свабода коштаў не пратрымалася і 2--3 месяцы. Дзяржава вярнулася да ручнога рэгулявання, не былі рэалізаваныя палажэнні дырэктывы аб абароне права ўласнасці, даступнасці правасуддзя, пайшлі на <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]