Падчас цырымоніі развітання цела Кім Чэн Іра было ў шкляной труне, аточанае белымі кветкамі, што названыя ў гонар кіраўніка Паўночнай Карэі. З "вялікім правадыром" развіталіся таксама афіцэры паўночнакарэйскага войска ды партыйныя функцыянеры. Шмат хто з іх не хаваў слёзаў і нават падаў на калені перад труною Кім Чэн Іра.