Дырэктыва №4, на якую беларускі бізнэс ускладаў вялікая спадзяванні за год ад прыняцця так і не была рэалізаваная, мяркуе старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. „Улада лепш за ўсё паказала сваё стаўленне да лібералізацыі падчас валютнага крызісу -- як толоькі ў краіне пачаліся цяжкасці з валютаю, на лібералізацыю літаральна забыліся, прымянілі ручныя метады рэгуліроўкі эканомікі, а свабода коштаў не пратрымалася 2-3 месяцаў" - узгадвае эксперт.