З'явілася новае выданне "Кнігі рэкордаў Гінэса". Ужо больш за паўстагоддзя людзі з розных краінаў здзяйсняюць самыя неверагодныя рэчы -- абы толькі трапіць на старонкі гэтага папулярнага выдання. Немец Рольф Бухгаль быў названы самым запірсінгаваным чалавекам. Дзірак у ягоным целе -- ажно 453! Прычым большасць з іх -- на твары. Студэнтка з Тэхасу, Чэнэл Тэпэр, можа пахваліцца самым даўгім языком. ЧЭНЭЛ ТЭПЭР, РЭКАРДСМЕНКА: "Я магу дакрануцца языком да свайго носа! Хоць гэта і не ёсць нечым надзвычайным. А яшчэ магу есці ёгурт без лыжачкі!" А самыя доўгія пазногці ў свеце мае спявачка з Лас-Вэгасу Крыс Ўолтан. Жанчына не падразала іх васямнаццаць гадоў, і яны выраслі да 91 сантыметра. На ейны манікюр ідзе за раз шэсць бутэлечак лаку, але ён не замінае Крыс пісаць СМСкі тром сваім унукам. Самаю гнуткаю жанчынаю планеты прызналі жыхарку Новай Зеландыі -- акторку Скай Бобэр. Яна можа ў шпагаце пралезці праз тэнісную ракетку і паспяхова запакаваць сябе ў невялікую скрыню. Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"