Ад цяперашніх уладаў ён не атрымаў ніводнага знаку ўвагі ці павагі, больш за тое -- ягонае імя, якое ведае кожны беларус, трапіла ў чорны спіс дзеячаў культуры. Генадзь Бураўкін -- класік айчыннай літаратуры, былы намеснік міністра культуры, ён фактычна з нуля стварыў Беларускае тэлебачанне і годна прэзентаваў у ААН суверэнную Беларусь. Але абыякавасць уладаў кампенсуецца народнымі прызнаннем і любоўю -- што можна было пабачыць на вечарыне, прысвечанай 75-годдзю паэта. Юбіляр і аўтар словаў "Калыханкі", вядомых кожнаму беларусу. Публіцыст, крытык, перакладчык, дыпламат, журналіст... Але перш за ўсё -- таленавіты паэт, сакрэт чыёй творчасці гучыць проста. ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН, ПАЭТ: "Самае галоўнае для мяне -- гэта Радзіма, Беларусь, зямля родная, прырода, каханне... Вось пра гэта я стараюся і пісаць і гаварыць". Падзякаваць за творчасць і павіншаваць паэта з 75-годдзем прыйшло столькі людзей, што ў "Галерэі Ў", дзе праходзіла імпрэза, было цесна як у бочцы. Наведнікі дарылі абдымкі ды падарункі, чыталі вершы, гаварылі праўду... УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, РУХ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: "Мы жывем у краіне, у якой можа сядзець кожны паэт. І пра гэта сведчаць аўтазакі, якія акружаюць цяпер гэты двор, дзе праходзіць імпрэза". Здзіўляцца не варта. Сапраўды -- народны паэт не толькі не атрымаў афіцыйнага пацверджання гэтага звання, але апошнім часам зазнаў жорсткую цэнзуру. ЗІНАІДА БАНДАРЭНКА, НАРОДНАЯ АРТЫСТКА БЕЛАРУСІ: "Генадзь Мікалаевіч уваходзіць у чорны спіс, усе ягоныя творы і ён як асоба ў <b>...</b>