Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Менш у 50 разоў

Амаль у пяцьдзясят разоў скараціўся ўвоз аўтамабіляў у нашую краіну пасля 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні дзяржаўнага Мытнага камітэту Сяргей Барысюк. За ліпень і жнівень, пасля таго, як Беларусь павысіла мыта на ўвоз аўтамабіляў да ўзроўню ставак Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам, у нашую краіну прывезлі ўсяго толькі каля 5000 аўтамабіляў. Для параўнання: у 2010 г. у Беларусь увезлі каля 200 000 легкавых і камерцыйных аўтаў. За першае паўгоддзе 2011 г. гэтая лічба склала рэкордныя 250 000. Прадстаўнікі Мытнага камітэту таксама паведамілі, што мыта, якое налічваюць у замежнай валюце, па-ранейшаму аплачваюць беларускімі рублямі паводле афіцыйнага курсу Нацбанку на дзень аплаты. Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]