Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

ААН падазрае Беларусь

У Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў падазраюць, што Беларусь парушыла забарону Рады Бяспекі ААН і выступала пасярэднікам у экспарце ў Іран расейскага абсталявання дзеля стварэння балістычных ракетаў і ядравай энергетыкі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Ройтэрз" са спасылкаю на ананімныя крыніцы ў асяроддзі заходніх дыпламатаў. Міністэрства замежных справаў Беларусі гэтую інфармацыю рашуча абвяргае. АНДРЭЙ САВІНЫХ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС РБ: "Беларусь заўсёды вельмі адказна ставіцца да рашэнняў Рады бяспекі ААН і ніколі не парушала дзейных санкцыяў. У сакратарыяце ААН пра гэта добра ведаюць". З'яўленне гэтай інфармацыі Савіных назваў фальсіфікацыяй і патлумачыў падкопамі нядобразычліўцаў, якія прагнуць кінуць цень на рэпутацыю Беларусі. Таксама прэс-сакратар МЗС паведаміў, што місія экспертаў ААН атрымала вычарпальную інфармацыю ў гэтай тэме. Між тым дыпламаты, якія пажадалі захаваць ананімнасць, паведамілі, што Беларусь сталася адным з галоўных элементаў у развіцці іранскай праграмы стварэння ракетаў класу "зямля -- зямля" і пашырэння ядравых магчымасцяў Тэгерану. Святлана Пажарава, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]