З 1 студзеня ў Менску адключаюць трансляцыю "Euronews". Найбуйнейшы айчынны аператар кабельнага тэлебачання "Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" прапануе менчукам замест актуальнай ды незалежнай інфармацыі стужкі каналу "НТВ-плюс-Киноплюс". Свайго рашэння МТІС не тлумачыць.