Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Журналістыка пад прыцэлам

Прадстаўнікі беларускіх незалежных медыяў па-ранейшаму зазнаюць моцны ціск ды кантроль з боку ўладаў. Рэдактарка сайту "Хартыя-97" Наталля Радзіна, якая сёння атрымала палітычны прытулак у Літве, прызналася, што ўпершыню за чатырнаццаць гадоў працы незалежнаю журналісткаю яна адчула сябе ў бяспецы. Адбылося гэта акурат у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Якім жа быў гэты год для вольнага слова Беларусі? У выніку снежаньскіх падзеяў на Плошчы праз так званую "амерыканку" прайшлі не толькі экс-кандыдаты і палітычныя актывісты. За кратамі апынуліся журналістка расейскай "Новай газеты" Ірына Халіп, галоўны рэдактар газеты "Товарищ" Сяргей Вазняк, рэдактарка сайту "Хартыя-97" Наталля Радзіна, публіцыст Аляксандр Фядута. Незалежныя друкаваныя выданні "Наша Ніва" і "Народная Воля" ўлетку былі на мяжы ліквідацыі. Падставамі для прэтэнзіяў уладаў сталіся публікацыі, звязаныя з падзеямі на Плошчы і выбухам у менскім метро. І хоць у ліпені Міністэрства інфармацыі Беларусі ўсё ж адклікала пазовы аб закрыцці выданняў з Найвышэйшага гаспадарчага суда, абедзве газеты былі пакараныя шматмільённымі штрафамі. Тры гады з адтэрмінаваннем паводле артыкулу "паклёп на прэзідэнта" атрымаў карэспандэнт польскага выдання "Gazeta Wyborcza" гарадзенец Андрэй Пачобут. Журналіста ўтрымлівалі пад вартаю тры месяцы -- і вызваленне ў зале суда сталася ўсё ж нечаканасцю. Узмацненне ціску на журналістаў з боку сілавых структураў аднавілася падчас правядзення ў гарадах Беларусі акцыяў маўклівага <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]