Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На волі!

Кветкі, торт, абдымкі ды апладысменты -- гэта не святкаванне дня народзінаў. На чыгуначным вакзале сустракаюць былых палітвязняў. АЛЯКСАНДР АТРОШЧАНКАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Дзякуй тым палітыкам, якія захавалі прынцыповасць і не паслухалі гандляроў людзьмі. Дзякуй тым, хто працягваў змагацца за свабодную Беларусь". За Беларусь, свабодную і незалежную, яны і трапілі за краты. Пазнаць нядаўніх зэкаў лёгка -- схуднелы твар ды стома ў вачах. Мікіта Ліхавід -- адзін з тых, каму было найцяжэй. У Наваполацкай калоніі ён правёў у карцары агулам 81 дзень. Гэта была ягоная маленькая вайна з турэмнаю сістэмаю. МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Сядзець можна не так, як яны хочуць. Сядзець можна годна". Ціск на зняволеных залежаў ад установы. Праз родных ды суседзяў у камеры, выпраўляючы на цяжкую працу ці ў штрафны ізалятар, адміністрацыя турмаў і КДБ дамагаліся, каб палітвязні папрасілі памілавання. Дзе пагрозамі, а дзе і ўгаворамі. ІЛЛЯ ВАСІЛЕВІЧ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Мне казалі, што так і трэба, так будзе добра і нам, і табе. Тут няма ніякай угоды з сумленнем -- давай, зрабі гэта, хлопча! Я казаў -- мне лепш ведаць, дзе ёсць угода з сумленнем, а дзе няма". Маральна ламаць асуджаных аказалася не так і проста. АЛЯКСАНДР КЛАСКОЎСКІ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Я не падпісваў, і думаю, шмат хто з тых, хто выйшаў, не падпісваў на імя Аляксандра Рыгоравіча ні заяваў ніякіх, ні прашэнняў аб памілаванні ні ў якім выглядзе". АЛЯКСАНДР МАЛЧАНАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Я не падпісаў прашэння аб памілаванні <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]