Працаўнікі Рэспубліканскага гідраметцэнтру сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску падзяліліся сваімі назіраннямі за надвор'ем у 2011 годзе. Паводле начальніка Гідраметцэнтру, іхныя прагнозы спраўджваліся паводле большасці параметраў у сярэднім на 95 %, а што тычыцца небяспечных прыродных з'яваў, то на ўсе 100 %.