Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рамаданоўскі пра біяметрычныя пашпарты ў Расеі

Расея пераходзіць на біяметрычныя пашпарты 15 верасня ў Менску адбылося паседжанне Каардынацыйнай рады кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Разглядалі пытанні барацьбы з незаконнаю міграцыяй. На паседжанні абмяркоўвалі вынікі першага этапу аператыўна-прафілактычных акцыяў "Нелегал", якія адбываюцца ў межах АДКБ і скіраваныя супраць незаконнай міграцыі, а таксама гандлю людзьмі. Дырэктар Федэральнай міграцыйнай службы Расеі Канстанцін Рамаданоўскі распавёў журналістам, што ўзор біяметрычнага расейскага пашпарта з'явіцца ўжо сёлета. "Спадзяюся, да канца года мы здолеем стварыць эксперыментальны ўзор біяметрычнага пашпарта, у якім на электронным носьбіце будуць прысутнічаць адбіткі пальцаў", -- сказаў кіраўнік ФМС РФ. Пры гэтым ён адзначыў, што пераход да біяметрычных пашпартоў будзе паступовы. "Пакуль пытанне аб адмене старой формы пашпартоў не ставілася, не ставіцца, і яны будуць дзейныя", -- заявіў Рамаданоўскі. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]