Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Для каго патанеў газ?

За пагадненні з Расеяй улады Беларусі напрыканцы цяжкога года ўхапіліся, як за выратавальнае кола. У выніку продажу "Белтрансгазу" цэны на расейскае блакітнае паліва для Беларусі знізіліся на 40 адсоткаў. Аднак калі Беларусь будзе набываць газ па цане 165 долараў за тысячу кубаметраў, кошт "для народу" складзе прыкладна 210 долараў -- у паўтара-два разы болей, чым летась. Куды дзяржава накіруе грошы, заробленыя на ўласных грамадзянах? ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: "Розніца ад зніжэння коштаў на газ, які пастаўляецца Расеяй, пойдзе ў рэзервовы фонд, які будзе падстрахоўваць эканоміку". Юрыдычным асобам ды індывідуальным прадпрымальнікам за газ прапаноўваюць плаціць, як і раней: 275 долараў за тысячу кубаметраў. Бізнесу, такім чынам, нягледзячы на расейскую палёгку, будзе цяжка. ВІКТАР МАРГЕЛАЎ, МЕНСКІ САЮЗ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ: "Калі прадпрыемства на сённяшні дзень пры сённяшніх коштах мае рэнтабельнасць пяць адсоткаў, то пры зніжэнні коштаў на газ, такім жа, якое адбылося для Беларусі, яно б мела рэнтабельнасць 10 адсоткаў. То бок на 100 адсоткаў больш". Хто ж выйграе ад продажу нацыянальнага газавага манапаліста? Эканамісты лічаць, што у даўжэйшай перспектыве -- ніхто. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: "Царскі падарунак, але нам яго ўсё адно не хопіць для прыгожага жыцця да канца года". Каб толькі царскія падарункі неўзабаве пасля Новага года не ператварыліся ў гарбуз. Паводле публіцыста Віктара Марціновіча, нельга выключаць сцэнарА, "пры якім ужо дасягнутыя крэдытныя дамоўленасці <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]