Штомесячная арэнда такой невялікай крамы на Ракаўскім рынку ў Менску каштуе прадпрымальніку Алесю Макаеву 1 300 000 рублёў. І з красавіка з-за росту базавай велічыні за тыя самыя 10 квадратных метраў трэба будзе плаціць амаль утрая больш. АЛЕСЬ МАКАЕЎ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК: "Прадпрымальнікі яшчэ аптымістычна думаюць, што вырастуць заробкі, то бок і гандаль будзе большы... але ж заробкі не да базавай велічыні, а да тарыфнай стаўкі..." Стаўку першага разраду са студзеня паднялі на 32,5 %. Базавая ж велічыня з красавіка павялічваецца адразу на 185 %. Як кажуць, розніца адчувальная. А таму бізнесоўцы ўжо рыхтуюцца да таго, што выдаткі на арэнду з красавіка давядзецца закладаць у цану тавару. У сваю чаргу кіраўнік беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў, гаворыць, што для яго рашэнне ўраду падвысіць базавую велічыню сталася прыемнаю навіною, бо да яе прывязаная аплата рыелтарскіх паслуг. МІКАЛАЙ ПРАСТАЛУПАЎ, БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ «НЕРУХОМАСЦЬ»: «Сто тысячаў -- гэта якраз трохкратнае падвышэнне, якое адбылося і з курсам долара. Адноўлена сацыяльная справядлівасць, нашыя працаўнікі змогуць атрымліваць такі заробак, які яны атрымлівалі год таму». Аднак ёсць і адваротны бок медаля. МІКАЛАЙ ПРАСТАЛУПАЎ, БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ «НЕРУХОМАСЦЬ»: «Безумоўна, для грамадзянаў рыелтарскія паслугі падаражаюць, але не абавязкова ўтрая. Можа быць, удвая... залежыць ад пагаднення і складанасці аб'екту». Таксама давядзецца плаціць больш і тым, хто афіцыйна здае нерухомасць у арэнду. Толькі <b>...</b>