Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кавалёў чытае пратаколы суда

Уладзіслаў Кавалёў, асуджаны да смяротнага пакарання за тэрарызм, распачаў знаёмства з пратаколамі судовых паседжанняў. Праз два тыдні, калі завершыцца гэта працэдура, могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд -- кажа адвакат Станіслаў Абразей. Асуджаныя да смяротнага пакарання за выбух ў менскім метро 11 красавіка мінулага года Уладзіслаў Канавалаў і Дзмітрый Кавалёў утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ. Апошні пасля вынясення прысуду звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. Адметна, што працэс над меркаванымі тэрарыстамі не пераканаў беларускае грамадства ў слушнасці рашэння суда. Пра гэта сведчаць вынікі снежаньскага апытання Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных ды палітычных даследаванняў. 43,4 % рэспандэнтаў заявілі, што не вераць у вінаватасць Канавалава і Кавалёва. Лічаць асуджаных сапраўднымі злачынцамі 37 % апытаных. Каля 20 % не вызначыліся з адказам. Сяргей Скулавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]