Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падвышэнне коштаў на нафту

Падтрымліваць саюзніка ў ваенным плане Расеі хутчэй не спатрэбіцца, а вось рублём -- давядзецца ўжо неўзабаве. Менск плануе падвысіць тарыфы на транспартаванне расейскай нафты праз сваю тэрыторыю на 20 % -- паведаміла агенцыя РИА «Новости» са спасылкаю на неназваную крыніцу ў органах дзяржкіравання. Беларускі бок тлумачыць такі крок падаражаннем перапампоўвання энерганосьбітаў. Паводле зацверджанага ў 2010 г. механізму транспартавання нафты перагляд коштаў мусіць насіць планавы характар і праводзіцца не раней як праз 12 месяцаў пасля папярэдняга перагляду. Апошні раз тарыф на транзіт расейскай нафты павялічылі 1 лютага 2011 г. на 12,5 % -- як у еўрапейскім кірунку, гэтак і пры пампаванні энерганосьбітаў на беларускія НПЗ. Да гэтага часу тарыф складаў 4,3 долара за тону. Паводле крыніцы РИА «Новости», пытанне пра падвышэнне стаўкі ўжо абмяркоўвалася з прадстаўнікамі расейскага боку ў канцы снежня. Кірыл Смяглікаў, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]