Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падарожжа ў навагодняе мінулае

Здзейсніць падарожжа ў мінулае і адчуць атмасферу... савецкага Новага года можна ў Пінску. Дастаткова наведаць выставу савецкіх віншавальных паштовак і навагодніх цацак, што гэтымі святочнымі днямі працуе ў Музеі беларускага Палесся. Палёт Юрыя Гагарына, пяціканцовая зорка, Дзед Мароз з пап'е-машэ -- не толькі ўпрыгажэнні, але і сапраўдныя сведкі гісторыі нашай краіны. ІРЫНА ФЕДАРОВІЧ, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ: "Калі мы рыхтуемся да навагодніх святаў і дастаем скрынкі з ялінкавымі ўпрыгажэннямі, першае, што дастаем, -- самую ўлюбёную цацку, якая нагадвае пра дзяцінства!" Вырабленыя са шкла, кардону і ваты аздабленні адлюстроўваюць не толькі навагоднюю атмасферу, але і вызначальныя падзеі савецкага жыцця. Усе выстаўленыя экспанаты тычацца савецкага перыяду з канца 1940-х гг. да сярэдзіны 1980-х. І хоць шмат для каго гэтая выстава -- своеасаблівая сустрэча з савецкім дзяцінствам, галоўныя наведнікі -- дзеці. ШКОЛЬНІКІ: "Я вельмі хацеў бы такія цацкі прыгожыя". "Мне больш за астатняе спадабалася зорка". Гэта цяпер якіх толькі ялінкавых упрыгажэнняў ні выстаўляюць на паліцы крамаў: любы памер, любы колер, любы кошт! Аднак гэтак было не заўжды. Антырэлігійная кампанія 1920-х не пашкадавала ні Калядаў, ні Новага года. Да сярэдзіны 1930-х іх святкаванне было пад забаронаю. Дый пазней агульны дэфіцыт даваўся ў знакі -- каб набыць добрыя і недарагія аздабленні, даводзілася стаяць у чэргах. ІРЫНА ФЕДАРОВІЧ, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ: "Самая вялікая цяжкасць звязаная з тым, каб сабраць цацкі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]