Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Без зімовых лагераў

Школьны зімовы лагер -- палёгка для дарослых (можна не турбавацца, з кім пакінуць ды чым заняць дзіця), ну і, натуральна, радасць для малых. АНЖАЛІКА: "Там шмат дзяцей з майго класу, шмат людзей, экскурсіі бываюць, дзеці казалі. А яшчэ іх водзяць у тэатр". На зімовых вакацыях Анжаліка ў лагер так і не патрапіла. Калі раней школы штогоду набіралі вакацыйныя групы, то сёлета ўсё раптам спынілася, што моцна зблытала планы бацькам шкаляроў. ТАЦЦЯНА ВАЛОДЗІНА, ШМАТДЗЕТНАЯ МАЦІ: "Падчас вакацыяў няма на каго пакінуць дзяцей. Я цяпер у дэкрэтным адпачынку, таму магу глядзець за дзіцём, аднак калі мне трэба кудысьці выйсці -- напрыклад, у паліклініку з малодшым дзіцёнкам, мне даводзіцца паўсюдна вадзіць з сабою старэйшую -- у хаце яе адну не пакінеш, дзіця малое". У Камітэце адукацыі пры Менгарвыканкаме адмену зімовых лагераў для дзяцей тлумачаць фінансавымі цяжкасцямі. Менавіта таму, кажуць чыноўнікі, просьбы бацькоў аднавіць групы выканаць не могуць. КАМІТЭТ АДУКАЦЫІ ПРЫ МЕНГАРВЫКАНКАМЕ: "Вы ведаеце, што нормы на харчаванне падняліся. Раней мы маглі за 5000 руб. накарміць, а цяпер за 5000 не можам накарміць дзіця. Ці бацькі на Месяцы жывуць у нас?" Атрымліваецца парадаксальная сітуацыя. На пачатку снежня нормы грашовых выдаткаў на харчаванне дзяцей павялічылі -- дзеля паляпшэння харчавання, але праз недахоп грошай малыя засталіся не толькі без харчавання, але яшчэ і без лагераў. ТАМАРА МАЦКЕВІЧ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ: "Гэтыя летнікі -- зімовыя менавіта, з такою мэтаю і <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]