Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Канфлікт на "Граніце"

Канфліктная сітуацыя на прадпрыемстве "Граніт", што ў Мікашэвічах Лунінецкага раёну, набыла новыя рысы. Працоўным, якія выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ды дабіваюцца павышэння заробкаў, нібыта пайшлі на саступкі. Звольніліся старшыня праўрадавай прафсаюзнай арганізацыі Мікалай Якубовіч і начальніца аддзелу працы і заработнай платы Наталля Малевіч. Але старшыня навастворанай суполкі незалежнага прафсаюзу гарнякоў Алег Стахаевіч адзначае, што на яе чальцоў ціснуць, а інфармацыя пра звальненне выглядае супярэчліваю: "Складана меркаваць. Калі браць Наталлю Малевіч, дык яна цяпер у шпіталі. І тое, што пра ейнае звальненне напісалі ў "гранітаўскай" газеце, што нібыта яна звольненая, дык і не зразумела -- ці гэта проста такі ход, ці напраўду развязанне пытання. А ўвогуле складаная сітуацыя. Ужо вырашаюць за людзей -- апрацоўваюць кожнага паасобку. Людзей падманваюць, прымушаюць выйсці з прафсаюзу". Пры канцы снежня некалькі соцень працоўных "Граніту" выказалі пратэст з нагоды мізэрных заробкаў і выйшлі з прафсаюзнай суполкі, стварыўшы незалежны прафсаюз. Цяпер яны дабіваюцца, каб іхную арганізацыю афіцыйна зарэгістравалі. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]