Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Доступу няма

З заўтрашняга дня правайдэры, якія не ўключылі фільтрацыю забароненых дзяржаваю сайтаў, пачнуць плаціць штрафы. А ўжо сёння Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнту паспяшаўся распаўсюдзіць заяву пра тое, што права праглядаць розныя рэсурсы ў грамадзянаў ніхто не забірае. З ЗАЯВЫ ААЦ: "Якіх-кольвек абмежаванняў у выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў для грамадзянаў не прадугледжваецца, іхны доступ да замежных інтэрнэт-сайтаў не абмяжоўваецца. Інфармацыя, якую распаўсюджваюць некаторыя медыі ды інтэрнэт-рэсурсы пра ўвядзенне ў Рэспубліцы Беларусь адказнасці за наведванне замежных сайтаў, не адпавядае рэчаіснасці". Такім чынам, да адміністратыўнай адказнасці будуць прыцягваць толькі юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца інтэрнэт-гандлем з выкарыстаннем замежных рэсурсаў. Штрафы заплацяць і тыя, хто не правёў ідэнтыфікацыі абаненцкіх прыладаў і саміх абанентаў, не мае базы карыстальнікаў. Заплацяць правайдэры і за доступ да забароненых сайтаў, якія распаўсюджваюць парнаграфію, прапагандуюць гвалт, гандлююць людзьмі. У спіс апошніх, якія нібыта нясуць шкоду і сеюць нянавісць, унесеныя сайты "Хартыя-97", Беларускі партызан, Prokopovich ды інтэрнэт-старонка праваабарончага цэнтру "Вясна". Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]